Фота: Інтэрфакс

Фота: Інтэрфакс

«У міністра абароны цяпер шмат клопатаў, як вы разумееце. Ідзе спецыяльная ваенная аперацыя. Канечне, цяпер не зусім час для медыйнай актыўнасці. Гэта цалкам зразумела», — пракаментаваў яго знікненне прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша «Медуза».

Ён абверг паведамленні аб праблемах са здароўем у міністра.

Першым на знікнене Шайгу звярнуў увагу журналіст «Медыязоны» Дзмітрый Трашчанін, пасля гэтага выданне «Агенцтва» падрабязна вывучыла, што адбывалася з міністрам у сакавіку.

У апошні раз Шайгу з'яўляўся ў навінах расійскіх агенцтваў 11 сакавіка — тады ён паразмаўляў са сваім турэцкім калегам. У той жа дзень Мінабароны расказвала пра візіт міністра ў Цэнтральны ваенны клінічны шпіталь — там ён уручаў узнагароды вайскоўцам, параненым ва Украіне.

18 сакавіка на сайце Крамля згадвалася, што Шайгу ўдзельнічаў у нарадзе членаў Рады бяспекі з Пуціным. Але фота і відэа з гэтай сустрэчы не публікаваліся. Тады ж на «Першым канале» выйшаў сюжэт пра тое, як Шайгу ўручае ўзнагароды вайскоўцам, але карцінка ў ім супадала з відэа, якое мінабароны публікавала 11 сакавіка.

З таго дня няма навін і пра кіраўніка Генштаба Узброеных сіл Расіі Валерыя Герасімава.

Вышэйшае камандаванне амерыканскага войска, уключаючы міністра абароны Лойда Осціна, шматразова пасля пачатку вайны ва Украіне спрабавала звязацца па спецыяльным канале з расійскім міністрам абароны Сяргеем Шайгу і начальнікам Генштаба Валерыем Герасімавым. Аднак расійскі бок адхіляе ўсе спробы перамоваў, паведамляе газета Washington Post. 

Амерыканскі бок кажа, што такія размовы паміж дзвюма найбуйнейшымі ядзернымі дзяржавамі патрэбныя, каб пазбегнуць непатрэбнай эскалацыі або блытаніны — і ўвогуле мець магчымасць абмеркаваць любое недастатковае разуменне. Асабліва ва ўмовах ваенных дзеянняў, якія працягваюцца.

Раней расийскія СМІ звярнулі ўвагу на тое, што міністр абароны РФ Сяргей Шайгу не з'яўляўся ў публічнай прасторы з 11 сакавіка. Не з’яўляецца на публіцы і Валерый Герасімаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0