Фота: AP

Фота: AP

1. Варта ачысціць, абкурыць і перабудаваць ЦРУ: яно паведаміла Байдэну, што афганская армія пратрымаецца месяцамі і што рускія будуць у Кіеве праз 24 гадзіны. Без ведання моў няма сітуацыйнай дасведчанасці. Увесь Кабул смяяўся з армейскага махлярства, але пра гэта ніхто не паведамляў.

2. Нацыі куюцца ў вайне. Калі яны атрымаюць перамогу насуперак усяму — як амерыканцы над брытанцамі, грэкі над Ксерксам пры Саламіне ў 480 г., габрэі — над арабскімі дзяржавамі ў 1948 годзе і Украіна як цяпер — то яны атрымліваюць сілу дасягнуць вялікіх рэчаў.

3. Як сказаў Зяленскі, ААН не вартая намаганняў. Рада бяспекі ААН самаблакуецца па сваёй задуме, у Генеральнай асамблеі дамінуюць безгустоўныя дыктатуры і карумпаваныя пародыі на дэмакратыі, якія адмаўляюцца ўстаць на бок сапраўднай дэмакратыі пад ударам.

4. Пяхота застаецца каралевай поля бою. Пяхота ў абароне ўхіляецца ад авіяцыі за кошт разгрупавання і перамагае бранятанкавыя сілы агнём, з'яўляючыся галоўным беніфецыярам тэхналагічнага прагрэсу ў ракетах, дронах, а таксама ракетных сістэмах «навядзі і страляй».

***

Эдвард Лютвак — амерыканскі гісторык, эканаміст, спецыяліст па міжнародных адносінах і ваеннай стратэгіі. Аўтар шматлікіх работ па гісторыі і знешняй палітыцы ад часоў Старажытнага свету да нашых дзён.

Палітычны кансультант Дзяржаўнага дэпартамента і Міністэрства абароны ЗША. Старшы дарадца Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў (Вашынгтон). Былы дарадца Рональда Рэйгана.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0