«Бачыла на экране Змітра. Годнага і прыгожага. Вельмі спакойнага. Яго абвінавацілі ў тым, што ён адмаўляўся адчыніць дзверы кватэры. Што, канечне, не з'яўляецца праўдай, паколькі сустрэўся Зміцер з мужчынамі ў балаклавах на лесвічнай пляцоўцы, калі выйшаў з кватэры следам за дзецьмі, каб весці іх на заняткі. Зміцер сказаў, што бачыў аднаго хлопца на Акрэсціна, які не адчыніў дзверы, дык у таго твар цяпер сіні, а ў яго жонка на шостым месяцы і маленькія дзеці, не мог падвяргаць іх такой небяспецы.

На кожным судзе Зміцер звяртаецца да суддзі без надзеі на пачутасць, а абавязкам засведчыць, што пасада ейная Божая і адказнасць вялікая, і адказваць трэба будзе не толькі перад людзьмі, але і перад Богам. Нагадаў, што выносячы несправядлівы прысуд, яны не проста падвяргаюць чалавека арышту, але адпраўляюць на катаванні: 10 чалавек у двухмеснай камеры, без матрасаў і сродкаў гігіены, як мужчыны, так і жанчыны. І ён кожны раз пра гэта кажа.

Нягледзячы на супярэчлівыя паказанні сведак, шчымлівую прамову Змітра, ушчэнт разбітае адвакатам абвінавачванне, вырак быў прадказальным для ўсіх.

Але Зміцер быў такі прыгожы і такі спакойны. І толькі аднойчы ён цяжка ўздыхнуў, калі замест пытанняў да мяне як сведкі прамовіў, што ён моцна мяне кахае, справіцца з усім і адно яго хваляванне за мяне.

Пастараюся яго не падвесці. Няхай Госпад і далей так моцна трымае яго ў сваіх руках», — напісала Наста Дашкевіч.

Змітра Дашкевіча суд Першамайскага раёна Мінска асудзіў на 15 сутак. Учора таксама ГУБАЗіК размясціў яго фота з намёкамі на крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру