Юрый Васкрасенкі, якому даручана ўладамі камунікацыя наконт памілавання палітвязняў, назваў вызваленне Борыс «міласэрным» рашэннем Лукашэнкі, пасля якога беларускі бок спадзяецца пачаць нармалізацыю адносін польскага і беларускага бакоў.
Змена меры стрымання для Борыс — гэта ўжо другі жэст на адрас «ачмурэлых палякаў». Першым была дэпартацыя рэштак мігрантаў з Брузгоў. Усё гэта — на фоне правальнай расійскай аперацыі ва Украіне і ва ўмовах знаходжання расійскіх войскаў у Беларусі.
Анжаліка Борыс была затрыманая год таму, 23 сакавіка 2021 года. Яна праходзіла па справе аб «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкула 130 КК).
Па гэтай справе былі арыштаваныя актывісткі Саюза палякаў з Ліды, Ваўкавыска і Брэста Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Праз некалькі месяцаў утрымання ў СІЗА іх вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.
Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут быў арыштаваны роўна год таму, 25 сакавіка 2021 года. Ён працягвае заставацца за кратамі.





