Сёння ратавальнікі Гарадоцкага раёна атрымалі паведамленне аб дзвюх пацярпелых жанчынах на вуліцы Стараполацкай у горадзе Гарадок.

«На зямлі ляжалі дзве жанчыны, адна з іх была заблакаваная галінамі дрэва, якое ўпала побач, — распавёў начальнік дзяжурнай змены Дзмітрый Мукамол. — Мы вызвалілі жанчыну, але крыху пазней медыкі канстатавалі яе смерць. Другая жанчына, дачка загінулай, была ў прытомнасці, але адчувала востры боль у назе. Яе шпіталізавалі».

Таксама падраздзяленні Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС сёння выязджалі на ліквідацыю наступстваў непагадзі — на дэмантаж лістоў бляхі, на распілоўку паваленых дрэў, дэмантаж пашкоджаных металічных элементаў білбордаў.

Парывы ветру дасягалі ў сталіцы 22 м/с. У нядзелю таксама захаваецца ветранае надвор'е.

А на Гродзеншчыне сёння была рэдкая з'ява — пясчаная бура. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0