Чалы кажа, што ва ўмовах, калі заяўленыя на пачатку вайны мэты Расіяй не дасягнуты, адбываецца змена рыторыкі — у прыярытэт яўна трапляе ўсход Украіны, захоп Данецкай і Луганскай абласцей. Аналітык адзначае страту магчымасці весці баявыя дзеянні з такой жа інтэнсіўнасцю і магчымы пераход Расіі да абарончых дзеянняў на ўжо акупаваных тэрыторыях. 

Ва ўяўленні Пуціна вайна адбываецца не з Украінай, а з Захадам, і санкцыі ім успрымаюцца як аб’яўленне вайны. 

Чалы прагназуе стварэнне паўнавартаснай праграмы ленд-лізу для Украіны. На яго думку, чым даўжэй будзе цягнуцца канфлікт, тым болей шанцаў удзелу ў ім еўрапейскіх краін. Гаворка хутчэй не пра НАТА, а пра кааліцыю ўсходнеўрапейскіх дзяржаў. 

Разважаючы пра перспектывы выкарыстання ядзернай зброі, аналітык кажа:

«Чым меней будзе поспехаў, тым болей будзе жаданне эскалацыі».

Чалы мяркуе, што ў выпадку пераходу Расіі да варыянта доўгай акопнай вайны ўзрастае верагоднасць удзелу ў ёй беларускай арміі. А Кітай, які даўно пазіцыянуе сябе як анты-Захад, хутчэй за усё ў выніку апынецца за новай жалезнай заслонай на адным баку з Расіяй. Што фактычна прывядзе да стварэння канструкцыі Расія — васал Кітая, Беларусь — васал Расіі.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2