Фота: Вікіпедыя

Фота: Вікіпедыя

«Нам сапраўды ўдалося замяніць тую змену, якая апынулася ў першы дзень маштабнага ўварвання, 24 лютага, на Чарнобыльскай АЭС. 26 дзён усе работнікі станцыі знаходзіліся там у закладніках. Нам удалося часткова замяніць людзей, каб яны вярнуліся ў свае сем'і, — расказаў падчас тэлемарафону кіраўнік Славуціча Юрый Фамічоў. —

Мы знайшлі добраахвотнікаў — яны сапраўдныя героі, як і тыя, хто быў там у гэты час. Але гэта ўжо ўсвядомленае рашэнне людзей: паехаць на Чарнобыльскую АЭС, разумеючы, што гэта можа быць надоўга.

Мы вядзем пастаянны дыялог, каб рабіць ратацыю часцей. Каб гэта было не 20 дзён, а хаця б удвая менш. Аб паўнавартасным аднаўленні сістэмы працы і замены персаналу пакуль гаворка не ідзе, але пра больш частую ратацыю перамовы працягваюцца».

Перыядычна ёсць сувязь па стацыянарных тэлефонах з тымі, хто знаходзіцца на ЧАЭС. На станцыі ёсць запас прадуктаў, завезеных яшчэ да вайны, сказаў Фамічоў.

Расійскія вайскоўцы захапілі Чарнобыльскую атамную электрастанцыю ў першы дзень вайны, 24 лютага. Персанал стаў закладнікам, таму што расейцы не давалі правесці ратацыю, а стомленасць работнікаў пагражае бяспецы на закансерваванай ЧАЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0