У выніку былі арыштаваныя па крымінальнай справе Крысціна Чаранкова (арт. 130 КК РБ — распальванне сацыяльнай варожасці за некалькі допісаў у Інстаграме) і Ганна Пышнік (арт. 361-4 КК — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, імаверна, за анархісцкія стыкеры), паведамляюць праваабаронцы.

Астатніх затрыманых асудзілі па адміністрацыйных справах: Аляксандр Дзеравенька, Антон Бяляк, Альберт Зубараў, Андрэй Отчык — па 10 сутак арышту, Арцём Шкірман — 15 сутак.

Мужа Крысціны, Фёдара Чаранкова, адпусцілі да суда. Яго абвінавачваюць у распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў (рэпосты матэрыялаў «Белсата»). Суд пройдзе 29 сакавіка. 

У Мазыры цягам мінулага тыдня затрымалі 33 чалавекі, піша «Свабода».

«У праўладных тэлеграм-каналах запусцілі інфармацыю, што ў Мазыры «накрылі» «банду анархістаў». З гэтай кампаніі толькі адзін чалавек неяк цікавіўся анархізмам. Некаторыя затрыманыя палітыкай увогуле не цікавіліся», ‒ распавёў выданню жыхар Мазыра..

Частка затрыманых працуе на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.

«Іх затрымалі, бо хадзілі чуткі пра магчымую дыверсію на заводзе. Гэта не актывісты, хоць і не «ябацькі». Проста нармальныя людзі. У каго знайшлі якія падпіскі на тэлеграм-каналы — далі «суткі«. У пратаколах за падпіскі на каналы напісалі так: «У свабодным доступе для іншых грамадзян трымаў у сябе ў тэлеграме падпіску на экстрэмісцкія каналы«. Але іншыя грамадзяне не маюць «свабоднага доступу« да нашых тэлеграмаў», — кажа жыхар Мазыра.

Ён дадаў, што ў міліцыі выклікае шаленства, калі жыхары Мазыра здымаюць і выкладаюць у інтэрнэт фота і відэа з расейскімі вайскоўцамі, якія цяпер «проста акупавалі» райцэнтр. За гэта міліцыя пераследуе таксама.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
13