Мінздароўя: За суткі — 526 выпадкаў кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 526 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 526 чалавек. Учора паведамлялася пра 784 выпадкі.
За ўвесь час з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістраваныя 959 802 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 956 925.
За мінулыя суткі памерлі шэсць чалавек (за ўвесь час 6791), выкананыя 6 234 тэсты.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ