Ірына Цішкоўская.
«Што толькі не шукалі ў маёй кватэры за 1,5 гады!
Сцяжкі, парасон, магніцікі, стужкі пайшлі ў рэчдокі майго махровага «экстрэмізму» раней. На гэты раз шукалася белая фарба, якой я магла напісаць на прыпынку ў вёсцы Верасніца «оскорбительные высказывания» пра Пуціна. Прычым, «зрабіла» я гэта ў дзень свайго юбілею — 24.02.2022, і мае «пасядзелкі» ў той вечар «ахоўваліся» супрацоўнікамі мясцовага РАУСа…
Шукалі фарбу людзі з крымінальнага вышуку. Не пашкадавалі ні бензіну, ні часу, каб яшчэ павезці мяне ў Тураў, дзе маю бацькоўскую хату. Фарбу не знайшлі», — напісала Ірына.