Прадстаўнікі перамоўных дэлегацый Уладзімір Мядзінскі (Расія, злева) і Давід Арахамія (Украіна). Фота: АР

Прадстаўнікі перамоўных дэлегацый Уладзімір Мядзінскі (Расія, злева) і Давід Арахамія (Украіна). Фота: АР

Сладков + (260,8 тысяч падпісчыкаў)

Свой канал рэпарцёр ВГТРК Аляксандр Сладкоў характарызуе дужа коратка: «Думкі пра вайну». Яшчэ да абвяшчэння вынікаў перамоў у Стамбуле Сладкоў выказваўся пра іх дужа нервова, маўляў, «усе размовы наконт магчымай дамоўленасці аб спыненні агню — гэта цяжкая правакацыя».

Што да сённяшняга абмеркавання нейтральнага статуса Украіны, Сладкоў каментуе яго так: «Я ўяўляю, калі б мы ваявалі з тымі нацыстамі, скажам, у 1942-м, і вялі перамовы. А потым напярэдадні перамогі пад Сталінградам паверылі фашыстам пра іх нейтральны статус. Дзе б мы зараз падлогі мялі, у каго ў слугах?». Сладкоў не кажа, што лічыць падзеі ў Стамбуле крокам назад з боку Расіі, але ўсё адно задаецца пытаннем, «як заўтра мужыкам на перадавой ў вочы глядзець».

Kotsnews (247,2 тысячы падпісчыкаў)

Пяройдзем да канала, які належыць ваенкару «Камсамольскай праўды» Аляксандру Коцу. Гэты аўтар пакуль устрымліваецца ад таго, каб фармуляваць высновы па выніках перамоў:

«Занадта мала зараз канкрэтыкі, каб удумліва пракаментаваць вынікі перамоў. За 8 гадоў можна было ўпэўніцца, што ўсё, што адбываецца ў высокіх кабінетах, перамовы, імплементацыі і прочыя ***ацыі вельмі далёкія ад таго, што адбываецца на зямлі».

Але, як піша Коц, «калі мы збіраемся падпісаць чарговыя Хасаўюртаўскія пагадненні, то трэба памятаць, што за імі надышла Другая чачэнская вайна. А галоўнае — крыўдна за палеглых».

Хасаўюртаўскія пагадненні, пра якія кажа Коц — гэта мірная дамова, што паклала канец Першай чачэнскай вайне, згодна з якой расійскія войскі былі выведзеныя з Чачні, а сама краіна дэ-факта на тры гады стала незалежнай.

Репортёр Руденко V (141,4 тысяч падпісчыкаў)

Гэта тэлеграм-канал расійскага ваеннага карэспандэнта Андрэя Рудзенкі, які з 2014 года працуе на тэрыторыі Данбаса. Пост Рудзенкі, прысвечаны перамовам, пачынаецца з эмацыйнага закліку «Няўжо нас не вучыць жыццё!».

Рудзенка апісвае падзеі ва Украіне як дэнацыфікацыю і кажа, што ўсё гэта ў Данбасе ўспрынялі як «вызваленне ад васьмігадовага палону». Каб аргументаваць тое, што Украіне сапраўды патрэбная «дэнацыфікацыя», Рудзенка піша пра «орды нацыяналістычных батальёнаў, якія гатовыя рваць зубамі ўсіх і ўсё, што звязана з Расіяй».

Што да рашэння скараціць наступленне на поўначы Украіны, то прапагандыст характарызуе яго так: «Спыніць наступ зараз — азначае зноў даць час Кіеву падрыхтаваць яшчэ больш баевікоў да новай вайны. Гэтая краіна павінна быць дэнацыяналізаваная! Зяленскі, Парашэнка павінны быць адданыя пад суд! У любым іншым варыянце вырашэння гэтага канфлікту гэтыя жывёліны выдадуць паразу за перамогу і пачнуць рыхтаваць на гэтых казках новых забойцаў».

УКРАИНА / Open Ukraine новости война 24/7 (101,8 тысяч падпісчыкаў)

Аўтары гэтага канала называюць сябе ўкраінцамі, але ж яўна займаюць прарасійскую пазіцыю. У замацаваным паведамленні ад 20 сакавіка, дзе яны самі расказваюць пра сябе, аўтары канала пішуць: «Мы чакалі і верылі, што аднойчы настане дзень Z». То-бок маем яўную адсылку да апошняй літары лацінскага алфавіта, якая стала сімвалам расійскага ўварвання.

У каментары да выніку перамоў аўтары канала прызнаюць, што праз іх «шмат хто разгублены, шмат хто збянтэжаны». Паводле іх, па выніках «мерапрыемства дыпламатычнага характару» быў зроблены «ўсяго толькі шэраг заяваў» бакоў, і «адно з іх датычнае некаторага змяншэння ваеннай актыўнасці вакол Кіева і Чарнігава». Аўтары канала падкрэсліваюць, што, на іх думку, гэта сапраўды «ўсяго толькі некаторае змяншэнне», якое мае месца «як частка сустрэчных саступак».

З усяго гэтага прапагандысты робяць даволі таямнічую выснову, што «нехта некага гоніць па сцяжках», і «гэты нехта больш менавіта ЗСУ». Усё гэта, па меркаванні аўтараў канала, павінна даць кіраўніцтву ЗСУ «выбар быць у становішчы тых сілаў, якія ў зоне, дзе актыўнасць сілаў спецаперацыі Расіі і Народнай міліцыі Данбаса не зніжаецца… ці ўсё-ткі мець нейкі выбар і шанец».

Чытайце таксама: Як маскоўскі Цэнтрабанк здолеў падняць курс расійскага рубля

Старше Эдды (168,7 тысяч падпісчыкаў)

Аўтар гэтага ананімнага канала называе спыненне наступлення пад Кіевам і Чарнігавам цалкам лагічным крокам з ваеннага пункту гледжання — але ж акцэнтуе, што наступленне там не будзе адбывацца толькі «нейкі час». Замест гэтага, як лічыць аўтар канала, «чакаем яшчэ большага ўзмацнення баёў на Данбасе і на поўдні». Там, паводле ананіма, «асноўныя сілы ворага, і іх неабходна пахаваць».

Аўтар канала рэпосціць інфармацыю з больш дробнага рэсурса — канала пад назвай Lobaev Z (24,8 тысяч падпісчыкаў). І вось публікацыя адтуль ужо выглядае трохі заклапочанай. Паводле яе, «мір, заключаны на пэўных умовах, якія глыбінны народ палічыць паразай, патэнцыйна можа стаць гібельным для краіны».

Colonelcassad (58,7 тысяч падпісчыкаў)

Крымскі блогер Барыс Рожын, уладальнік канала Colonelcassad, дагэтуль падкрэслівае, што перамовы Масква вядзе з «нацысцкім рэжымам». Тую дэмілітарызацыю, пра якую расійскі бок ужо і не кажа, Рожын лічыць адным з важных патрабаванняў да Украіны, якая нібыта павінна здацца. Поўны спіс патрабаванняў выглядае так: «Крым, ЛДНР, дэмілітарызацыя, дэнацыфікацыя, нейтралітэт, спыненне дыскрымінацыі рускіх і рускай мовы».

Калі для дасягнення пастаўленых Расіяй мэтаў ваенным шляхам трэба выкарыстаць дадатковыя намаганні, яны, на думку Рожына, павінны быць выкарыстаныя — тым больш што «РФ задзейнічала, прама скажам, толькі частку сваіх рэсурсаў». Калі Расія адмовіцца хаця б ад часткі сваіх мэтаў, гэта «з вялікай доляй верагоднасці будзе азначаць проста яшчэ адкладзеную вайну ў сярэднетэрміновай ці доўгатэрміновай перспектыве». А вынікам гэтага ўсяго, як лічыць Рожын, павінна быць «з’яўленне на вызваленых тэрыторыях новых дзяржаўных утварэнняў з уладай, лаяльнай Маскве, з опцыяй далейшага прыняцця ў склад РФ ці Саюзнай дзяржавы».

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Клас
1
Панылы сорам
30
Ха-ха
40
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6