Шэнгенская віза для беларусаў каштуе 35 еўра, нацыянальная — 75. Дадаткова аплачваюцца паслугі візавага цэнтра.

Латвія

Консульства Латвіі ў Віцебску цяпер прымае дакументы на турыстычныя (шэнгенскія) візы. Працэс атрымання займае 6 працоўных дзён.

Збор візавага цэнтра — 15 еўра, аплачваецца ў беларускіх рублях. 

На гэты момант свабодных месцаў на красавік для запісу няма, часам дакументы прымаюць па жывой чарзе. Больш падрабязнасцяў тут.

Польшча

У візавым цэнтры Польшчы прымаюць дакументы на нацыянальную візу. Месцы для запісу выдаюцца штотыдзень па серадах, сярэдні тэрмін разгляду дакументаў складае 10 працоўных дзён. Інструкцыі аб працэсе падачы на візу — па спасылцы

За абслугоўванне ў візавым цэнтры бярэцца дадатковы збор у памеры 11 еўра (аплачваецца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка).

Запісацца на падачу можна тут

Германія

Амбасада адкрыла магчымасць падачы дакументаў на шэнгенскую альбо нацыянальную візу. Увесь працэс разгляду заяўкі займае сем працоўных дзён.

Таксама ёсць магчымасць атрымаць гуманітарную візу. Для гэтага трэба патэлефанаваць у амбасаду і ўдакладніць, ці з'яўляецца ваш выпадак гуманітарным. Пасля гэтага можна запісвацца на падачу дакументаў.

Найбліжэйшыя даты на атрыманне шэнгенскай візы — 12 і 13 красавіка. Свабодных месцаў на атрыманне нацыянальнай візы на бліжэйшы месяц цяпер няма. Запісацца можна тут.

 Італія

Італія працягвае прымаць дакументы на атрыманне турыстычнай (шэнгенскай) візы.

Сэрвісны збор у візавым цэнтры складае 14 еўра (аплачваецца ў беларускіх рублях). 

Ваша заява будзе разглядацца ад 5 да 14 дзён. Найбліжэйшыя даты запісу праз візавы цэнтр даступныя толькі ў маі. Больш інфармацыі тут

Чым адрозніваецца шэнгенская віза ад нацыянальнай?

Шэнгенская віза з'яўляецца кароткатэрміновай і дазваляе знаходзіцца ў адной ці некалькіх краінах Шэнгенскага пагаднення да 90 дзён на працягу 6 месяцаў.

Нацыянальная віза з'яўляецца доўгатэрміновай, яна прадугледжвае працу або вучобу ў канкрэтнай краіне. Яна выдаецца толькі для адной дзяржавы і дае магчымасць знаходзіцца ў ёй да 180 дзён на працягу шасці месяцаў.

«Катастрофа». Эксперты пра скарачэнне насельніцтва Беларусі на 154 тысячы за два гады: «Гэта далёка не поўныя лічбы»

Эмігранты цяпер будуць плаціць камуналку па поўнай. Але не ўсе 

Клас
20
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1