Рэкрутынгавы цэнтр палка «Пагоня» размешчаны ў Варшаве. Перавагу аддаюць мужчынам ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў, якія маюць досвед вайсковай службы.
Таксама разглядаюцца кандыдаты з добрым узроўнем фізічнай падрыхтоўкі, спартоўцы. Пасля курса вайсковай падрыхтоўкі ўсе кандыдаты падпісваюць кантракт і атрымліваюць афіцыйны статус вайскоўца Інтэрнацыянальнага легіёна УСУ.
Падрыхтоўка ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам вопытных беларускіх і ўкраінскіх інструктараў. Кантракт прадугледжвае аклад і страхоўку жыцця і здароўя, пішуць у паведамленні.
Фарміруюцца дзве беларускія ўзброеныя групы, якія бачаць сваёй мэтай вызваленне краіны





