Фота: АР

Фота: АР

«Прыкінь, як яны жылі і як мы жывем»

Салдат «другой арміі ў свеце» размаўляе са сваёй жонкай:

— Я тут падкраў касметыкі вам трошкі.

— Усё ў сям'ю (смяецца).

— Там пробнікі, праўда. 

— Ну, ладна, гэта прывітанне з Украіны будзе. Нармальна. Які рускі чалавек не сапрэ нічога, ты што? 

— Красоўкі пасля жаночыя NB, яны фірмовыя, 38-ы памер. 

— Ну, Соф' і, хай Соф'і… 

— Тут усё якаснае, уся вопратка. 

— Ды там, мабыць, усе хлопцы набралі, не адзін ты. 

— Нехта сумкамі ўсё цягае. Была б у мяне магчымасць, я б ноўтбук забраў. 

— Вось уяві Соф'я пойдзе вучыцца, ёй ноўтбук таксама ж трэба. 

— Тут спартыўная сям'я такая жыве, я вітамінаў набраў. 

— Ну, гэта ясна. 

— І футбольных цішотак, і хакейных…

— Ну, набірай, набірай усё, Андрэй, што можаш — бяры. Усё адно футболкі заўжды патрэбныя. 

— Шорты, усе тут рэчы якасныя, канешне, я афігеў калі зайшоў у пакой. 

— Прыкінь, як яны жылі і як мы жывем. Вось яны за гэта і б'юцца. А спартыўных касцюмаў там не было? 

— Ды ўсё паразбіралі… 

— Трэба было сабе ўзяць нейкі касцюм прыгожы. 

«Усе жывыя прыедуць?»

Расійскі салдат віншуе сваю дзяўчыну з 8 Сакавіка:

— Са святам цябе. Заставацца прыгожай, не быць тупой сцервай!

— Дзякуй! А дзе вы? 

— Ну там жа.

— Ва Украіне?

— Так.

— А ў вас там усе жывыя прыедуць?

— Вось гэтага я гарантаваць не магу.

Далей гэты салдат кажа, што адмовіўся ад выканання сваіх абавязкаў, бо не збіраецца быць «гарматным мясам».

«У краму заходжу вось і бяру»

Размова салдата з маці:

— Шкарпэткі ў цябе ёсць, рэчы ёсць?

— Я ў краму заходжу вось і бяру, усё адчынена, усё ёсць.

«Хацелі патронамі адзін аднаму ногі прастрэліць»

Расійскі вайсковец распавядае маці, што ў ягонай брыгадзе 320 параненых і 350 загінулых. Маці кажа, што пойдзе ў ваенкамат і ў частку каб сына вярнулі дахаты, той адказвае, што яго не вернуць і што людзям, якія адмаўляліся выконваць загады, далі турэмныя тэрміны па 8 год.

— Я табе па сакрэце скажу…Мы хацелі патронамі 7.62, украінскімі, карацей, адзін аднаму ногі прастрэліць і вярнуцца ў шпіталь у Будзёнаўск… Як пацаны рабілі. Дай бог дажыць да гэтага. 

— Дай бог, дай бог, сынулечка міленькі. 

Фота: АР

Фота: АР

«На забой проста адпраўляюць»

Размова салдата са сваёй дзяўчынай. Хлопец кажа, што ніхто з ягоных саслужыўцаў не хоча ваяваць і лепш сесці ў турму:

— Чыгуначнікаў набралі на вайну, е**ць, што за армія ў нас наогул, на забой проста адпраўляюць н***й.

— Ну, тут 100% не трэба нікуды ехаць.

— Ім п***й, ім трэба дзіры пазатыкаць, усіх перабілі, мы зараз туды пераязджаем на тое месца.

— Проста п***ц.

«Пацаны жанчыну згвалтавалі»

Салдат расійскай арміі тэлефануе сваёй жонцы і распавядае, што некаторыя салдаты без усялякай мэты могуць страляць, у тым ліку з БМП ці гранатамётаў.

«У суседнім сяле пацаны жанчыну дарослую згвалтавалі і 16-гадовую дзяўчыну», — расказвае вайсковец. 

Па галасах чуваць, што жонка салдата ў шоку і яму самому агідна, ён кажа, што такіх трэба «расстраляць, н***й».

Маці салдата з Расіі, які загінуў ва Украіне: Калі б не бамбанулі мы, то ўкраінцы бамбанулі б па нас

«Расійскія вайскоўцы не маюць звычкі збіраць целы загінулых — танней напісаць «знік без звестак»

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
13