Таццяна Дзяменнікава разам з паслом Ігарам Сокалам

Таццяна Дзяменнікава разам з паслом Ігарам Сокалам

29 сакавіка быў нанесены ўдар па будынку Мікалаеўскай абласной адміністрацыі. Частка будынка абвавілася, 19 чалавек загінулі, частка людзей знаходзіцца пад заваламі.

Цяпер намагаюцца высветліць лёс Таццяны Дзяменінікавай, якая працавала ў эканамічным дэпартаменце абласной адміністрацыі і ачольвала Мікалаеўскае абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Голас Радзiмы».

«У момант выбуху наша Таццяна была на працы. Яе яшчэ не знайшлі. Мы спадзяемся на лепшае», — паведаміла намесьніца старшыні беларускай суполкі «Голас Радзімы» Таццяна Бусько.

У Мікалаеве жывуць 480 тысяч чалавек. Паводле апошняга перапісу, які быў у 2001 годзе, беларусы складаюць 0,8% жыхароў абласнога цэнтра.

Мікалаеўскае абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Голас Радзiмы» існуе са снежня 2015 года. Суполка актыўна падтрымлівала кантакты з беларускай амбасадай у Кіеве.

МЗС узнагародзіла Таццяну Дзяменнікаву юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусi» за значны ўнёсак у развіццё беларуска-ўкраінскіх культурна-гуманітарных сувязяў.

13 лістапада 2019 году пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал уручыў Таццяне Дзяменнікавай юбілейны медаль, а іншых сяброў суполкі ўзнагародзіў ганаровымі знакамі беларускага пасольства, Тады ж Ігар Сокал перадаў ансамблю «Родныя напевы» беларускія нацыянальныя строі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0