Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн

Высокія цэны на нафту — на руку Маскве, якая з атрыманых за гэта грошай фінансуе вайну ва Украіне і фактычную акупацыю Беларусі.

Пастаўкі са стратэгічных рэзерваў толькі ЗША складуць 1 млн барэляў за суткі на працягу паўгода. Гэта гістарычна рэкордныя аб’ёмы. Маштаб паставак з рэзерваў Японіі, Брытаніі, Канады і краін Еўрасаюза пакуль не паведамляецца.

Чакаецца, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн афіцыйна абвесціць пра гэта падчас выступу ў чацвер: ён выкладзе крокі адміністрацыі па процідзеянні расійскаму ўварванню ва Украіну і для змяншэння ўнутраных цэн на энерганосьбіты і газ.

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0