Фота: facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
У пункце пропуску «Мядзінінкай» літоўскія мытнікі правяралі беларускую фуру. У паўпрычэпе за фальшывай сценкай была выяўленая схованка.
Кошт кантрабанднага грузу (50 тысяч пачкаў цыгарэт) — каля 180 тысяч еўра. Кіроўцу спачатку затрымалі, але пасля выпусцілі пад заклад.
Праводзіцца расследаванне.
Фота: facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
5
2
1
0
0
0