Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з матэрыяламі справы, міліцыянты забралі ў дзяўчыны тэлефон, але Instagram і Telegram былі з яго выдаленыя. Дзяўчына патлумачыла, што выдаліла іх пасля затрымання, бо баялася, што міліцыянты могуць знайсці там нешта «забароненае».

Тады сілавікі спампавалі іх зноў і ў Instagram-акаўнце дзяўчыны перайшлі ў «захаваныя», дзе былі паказаныя ўсе публікацыі, якія яна «лайкнула». Сярод гэтых публікацый быў пост тэлеканала «Белсат» з Пагоняй, за што мясцовыя міліцыянты склалі на яе пратакол па арт. 19.11 КаАП «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Віну сваю на судзе дзяўчына не прызнала. Але ёй усё адно прызначылі 10 сутак арышту і пастанавілі канфіскаваць тэлефон.

Клас
1
Панылы сорам
27
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
25