Фота: Marcin Mazewski / Radio Bialystok

Фота: Marcin Mazewski / Radio Bialystok

Час чакання афармлення і выезду з Польшчу ў Беларусь б’е рэкорды. На 31 сакавіка кіроўцы стаяць у чарзе па 90 гадзін. У чарзе знаходзяцца больш за 1600 аўтамабіляў.

Апошнія два тыдні ў Баброўніках правяралі менш машын, чым звычайна. Гэта дадаткова адбіваецца на даўжыні чаргі.

Афармленне меншай колькасці транспартных сродкаў звязана з больш працяглым працэсам рэгістрацыі. ЕС увёў новыя эканамічныя санкцыі і забараніў перавозку асобных тавараў у Расію пасля яе агрэсіі ва Украіне. Мытныя органы Польшчы цяпер правяраюць не толькі дакументы, але і змесціва грузавікоў, што накіроўваюцца ў Беларусь ці Расію.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0