У Расіі хочуць забараніць экспарт насення рапсу і сланечніка: баяцца дэфіцыту
Мінсельгас Расіі прапануе забараніць да канца жніўня вываз насення рапсу і сланечніка, а таксама ўвесці квоты на экспарт сланечнікавага алею і шроту, піша РБК.
Забарона на экспарт насення сланечніка і рапсу ўведзена з 1 красавіка па 31 жніўня.
Таксама Мінсельгас Расіі прапанавала з 15 красавіка да канца жніўня ўвесці квоты на экспарт сланечнікавага алею.
Нагадаем, Украіна і Расія — галоўныя сусветныя вытворцы сланечніка і сланечнікавага алею. Амаль увесь алей у Беларусь пастаўляецца з гэтых краін.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ