Ракетны комплекс «Іскандэр»

Ракетны комплекс «Іскандэр»

Паводле Генштаба, па-ранейшаму фіксуецца перакіданне ў Гомель наймітаў з краін Блізкага Усходу. Паводле атрыманай інфармацыі, 29 сакавіка перакінута 200 наймітаў на вайсковы аэрадром Гомель.

Акрамя таго, Расія працягвае перакіданне ракетных падраздзяленняў у Рэспубліку Беларусь з мэтай павелічэння інтэнсіўнасці абстрэлаў балістычнымі ракетамі населеных пунктаў і аб'ектаў інфраструктуры на тэрыторыі Украіны.

Так, у раёне Гомеля выяўлена прыбыццё трох ракетных комплексаў «Іскандэр» і двух комплексаў СПА «С-300» для іх прыкрыцця.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?