Грузія далучаецца да ўсіх міжнародных санкцый, уведзеных супраць Расійскай Федэрацыі з-за шырокамаштабнай агрэсіі супраць Украіны, піша Радыё Свабода.
Грузінскі бок таксама падтрымлівае ўсе міжнародныя рэзалюцыі, якія датычацца падтрымкі ўкраінскай дзяржавы, расказала прэзыдэнтка Грузіі Саломе Зурабішвілі ў эфіры канала CNN.
«Мы ўдзельнічаем ва ўсіх міжнародных фінансавых санкцыях супраць РФ, і гэта сапраўды ўжо нешта значыць для нашага фінансавага сектара», — сказала кіраўнік дзяржавы.
25 лютага прэмьер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі казаў, што яго дзяржава не будзе далучыцца да заходніх санкцый супраць Расіі — ні фінансавых, ні эканамічных.





