Мы параўналі лічбы Белстата па стане на 1 студзеня 2020 года і 1 студзеня 2022 года, каб убачыць розніцу, якую прынёс перыяд эпідэміі кавіду і рэпрэсій.
10 рэгіёнаў, дзе насельніцтва скарацілася найбольш:
- Мінск — мінус 24,1 тысячы чалавек,
- Гомель — мінус 6,3 тысячы чалавек,
- Віцебск — мінус 4,4 тысячы чалавек,
- Аршанскі раён — мінус 4,1 тысячы чалавек,
- Барысаўскі раён — мінус 3,6 тысячы чалавек,
- Светлагорскі раён — мінус 2,8 тысячы чалавек,
- Салігорскі раён — мінус 2,7 тысячы чалавек,
- Бабруйск — мінус 2,5 тысячы чалавек,
- Полацкі раён — мінус 2,4 тысячы чалавек,
- Рэчыцкі раён — мінус 2,2 тысячы чалавек,
Мінск за гэтыя два гады страціў статус двухмільённіка. Жыхароў робіцца меней і ў прамысловых раёнах.
Пры гэтым ёсць гарады і раёны, дзе зафіксаваны прырост.
Рэгіёны, дзе насельніцтва вырасла:
- Мінскі раён — плюс 13,2 тысячы чалавек,
- Смалявіцкі раён — плюс 1,6 тысячы чалавек,
- Брэст — плюс 1 тысяча чалавек,
- Астравецкі раён — плюс 800 чалавек,
- Гродна — плюс 600 чалавек,
- Дзяржынскі раён — плюс 500 чалавек,
- Брэсцкі раён — плюс 100 чалавек.
«Катастрофа». Эксперты пра скарачэнне насельніцтва Беларусі на 154 тысячы за два гады: «Гэта далёка не поўныя лічбы»





