Фота: probusiness.io
Так, ліст з просьбай аб эканоміі паперы прышоў работнікам гандлёвай сеткі «Санта».
«Разаслалі ўжо на наступны дзень пасля вайны, бо пастаўшчыкі пачалі прыпыняць увоз тавару. Але пакуль вострага дэфіцыту няма», — расказваюць там.
Супрацоўнік іншага вялікіга рытэйлера ў Мінску апісвае:
«Цяпер усе акты друкуем на выкарыстанай паперы, на яе адваротным чыстым баку. Дырэктар строга папярэдзіў пра адказнасць, сам правярае. I нават сур'ёзныя дакументы для офіса на чарнавiках друкуем. Чакаем іншай iдэi для эканоміi, бо хутка і гэта сябе вычарпае».
«Замест чатырох пачак на месяц выдалі дзве. Іншым філіялам па палове ўпакоўкі. Акты выкананых работ сказалі друкаваць не на пяці аркушах, як раней, а на двух», — дзеліцца чалавек з Беларускага ўпраўлення механізацыі.
Просьбы эканоміць паперу гучаць і ў дзяржаўных установах адукацыі.
«Была парада даваць дакументы для вычыткi ў электронным выглядзе, шкадаваць паперу», — кажуць у адной з устаноў.
У «Пятым Элеменце» ў канцы сакавіка разаслалі ліст з такім тэкстам:
«У сувязі з эканамічнай сітуацыяй у краіне ўведзеная строгая эканомія паперы А4 у цэлым, а сёння белай паперы яшчэ стражэй. Друк нават пярвічных дакументаў ажыццяўляецца з двух бакоў. Максімальна выкарыстоўваем чарнавікі. Рэкамендую перабраць старыя непатрэбныя дакументы і зрабіць сартаванне для чарнавікоў».
Скрыншот: чытач «НН»
З пачатку сакавіка цэны на офісную паперу ў Беларусі выраслі ў тры разы. Так, 3 сакавіка цана была 11 рублёў за пачак, 23-га яна значна падскочыла — да 50 рублёў. Цяпер белая папера каштуе 33 рублі.
Фота: скрыншот з каталога Onliner
Офісная папера SvetoCopy вырабляецца ў Расіі. Там цэны на яе таксама выраслі, мінімум у тры разы. Праблема — у пастаўцы хімікатаў на заводы.
«Адна з прычын сітуацыі на рынку паперы — дэфіцыт адбельвальніка. Ён закупляецца пераважна ў Еўропе. Замежныя кампаніі не адмовіліся ад паставак, але парушэнне лагістычных ланцужкоў прывяло да рызыкі недахопу прадукцыі, а ажыятажны попыт, які з'явіўся уследам, стымуляваў пад'ём цэн», — казаў выканаўчы дырэктар Асацыяцыі канцылярскага рынку Расіі Дзмітрый Далгоў.
У такіх умовах Светагорскі цэлюлозна-папяровы камбінат у Ленінградскай вобласці SvetoCopy наладзіў выпуск прадукцыі без дэфіцытных бялілаў. Жоўтую паперу прэзентуюць як «колеру слановай косці». Для яе вытворчасці не выкарыстоўваюцца хімікаты на аснове хлору і аптычных адбельвальнікаў. Як заяўляюць на прадпрыемстве, яна цалкам падыходзіць для выкарыстання ў офіснай тэхніцы і нават лепшая за белую паперу, бо не рэжа вока.
«Цэны нават у валюце выраслі да 30%». Што адбываецца з новымі аўтамабілямі ў Беларусі





