Па яго словах, падраздзяленні расійскіх войскаў пакінулі тэрыторыю Чарнобыльскай АЭС і перад гэтым прымусілі супрацоўнікаў станцыі падпісаць акт прыёму-перадачы.
Пакідаючы ЧАЭС, салдаты РФ заняліся марадзёрствам — скралі камп’ютары, чайнікі, кававаркі, а таксама разрабавалі гатэль, адкуль забралі кухонны посуд, відэльцы, лыжкі і сервізы.





