Фота: Коммерсант

Фота: Коммерсант

У Расіі за апошнія некалькі гадоў значна вырасла папулярнасць піва ў алюмініевых бляшанках, таму недахоп падобнага віду ўпакоўкі можа закрануць траціну прадукцыі, якая выпускаецца ў такой тары. Паводле Асацыяцыі вытворцаў піва (АВП, аб'ядноўвае AB InBev Efes, «Балтыка» і Heineken), на алюмініевые бляшанкі прыпадае больш за 30% рынку ў колькасці адзінак упакоўкі, піша «Коммерсант».

«На працягу апошніх гадоў гэты від тары карыстаецца папулярнасцю ў спажыўцоў, бо гэтая ўпакоўка кампактная і лёгкая. Продажы піва ў бляшанках паказвалі значны рост. Вытворца, які абвясціў аб сыходзе з рынку, з'яўляецца адным з яго лідараў. За адзін раз замяніць выбыванне значнага аб'ёму ўпакоўкі будзе складана», — гаворыцца ў заяве АВП.

Пры гэтым у АВП разлічваюць, што рэзкага скарачэння не адбудзецца. У асацыяцыі мяркуюць, што ў прадпрыемстваў можа з'явіцца новы ўласнік, які забяспечыць патрэбы рынку. Акрамя таго, у доўгатэрміновай перспектыве вытворчасць піваварнай прадукцыі можна пераключыць з алюмініевай бляшанкі на іншыя віды ўпакоўкі, напрыклад, на шкло або ПЭТ (поліэтылентэрэфталат).

Раней буйны вытворца алюмініевай ўпакоўкі амерыканская Ball Corporation вырашыла зачыніць бізнэс у Расіі і заявіла пра намер спыніць працу сваіх заводаў у краіне. Кампанія плануе прадаць расійскі бізнэс новаму ўладальніку.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1