Пытанне аб стане здароўя Уладзіміра Пуціна задаў былы галоўрэд радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў. Ён пацікавіўся ў прэс-сакратара, ці хворы расійскі лідар на рак шчытападобнай залозы і ці рабілі яму нейкія аперацыі, звязаныя з анкалогіяй.

Пяскоў заявіў, што гэтыя сцвярджэнні «выдумкі і няпраўда».

— Ці дакладна я разумею, што Уладзімір Пуцін не хворы на рак? — удакладніў Венедыктаў.

— Дакладна, — адказаў Пяскоў.

Нагодай для размовы пра здароўе Уладзіміра Пуціна стала расследаванне, падрыхтаванае журналістамі выдання «Праект». Матэрыял грунтуецца на спісе персанальных дактароў, якія суправаджаюць прэзідэнта Расіі ў яго паездках.

Навошта Пуціну хірург-анколаг? Выйшла расследаванне пра здароўе прэзідэнта Расіі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?