З 00:00 3 красавіка для грамадзян Беларусі ўезд у краіну і выезд неабмежаваныя. ПЛР-тэст (сертыфікат аб вакцынацыі) не патрабуецца.
Для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ўезд у Беларусь і выезд таксама неабмежаваны. Разам з тым, для ўезду замежнікам неабходны ПЛР-тэст (сертыфікат аб вакцынацыі).
ПЛР-тэст (сертыфікат) не патрэбны для ўезду ў Беларусь замежнікам, якія прыбываюць у сувязі з сацыяльна-палітычным становішчам ва Украіне, а таксама тым, хто следуе транзітам праз тэрыторыю іншых краін.
Замежным грамадзянам, якія едуць з Украіны да месца пастаяннага пражывання, дазволены бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі да 15 красавіка ўключна.
Грамадзянам Расіі для ўезду ў Беларусь праз беларуска-расійскі ўчастак мяжы ПЛР-тэст (сертыфікат) не патрэбны.
Памежнікі нагадваюць, што памежны кантроль на беларуска-расійскай мяжы беларускім бокам не ажыццяўляецца як на наземным участку, так і ў аэрапортах.
Наземныя межы на выезд з Беларусі былі закрытыя з 21 снежня 2020 года.
Каб паехаць у суседнюю краіну «па зямлі», беларусам патрэбныя былі падставы: камандзіроўка, запрашэнне на працу, лячэнне і гэтак далей.
Дзе і як хутка цяпер можна атрымаць візы ЕС у Беларусі?





