МЗС Украіны не каментуе пажар у Белгарадзе
Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў Reuters, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю аб датычнасці Украіны да пажару на нафтабазе ў Белгарадзе.
Сёння раніцай ў расійскім Белгарадзе адбыўся моцны выбух на нафтабазе. Там гарэлі восем рэзервуараў з нафтапрадуктамі.
Губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што па нафтабазе нанеслі ўдар два ўкраінскія верталёты, якія заляцелі на тэрыторыю Расіі на малой вышыні.
Украіна пакуль не каментуе інцыдэнт.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ