Вялікага практычнага значэння гэта не мае, бо ўсё адно прызнанне экстрэмісцкімі каналаў і СМІ набыло ў апошнія паўтара года настолькі масавы характар, што ніхто ўжо, бадай, гэтага надта і не адсочвае, і бягучы фармальны статус не надта важны.
Людзі ведаюць, што на практыцы забаронена ўсё, што супярэчыць афіцыйнаму бачанню. І наўрад ці хтосьці з чытачоў і падпісчыкаў канала ў Беларусі сапраўды раней думаў, што распаўсюджваць інфармацыю з гэтага канала бяспечна.
Таму рашэнне суда Цэнтральнага раёна — хутчэй проста сведчанне таго, што батальён Кастуся Каліноўскага заўважаны і прызнаны на гістарычнай радзіме.





