Арастовіч заявіў:
«Мы вядзём абарончыя баявыя дзеянні на сваёй тэрыторыі. За тое, што адбываецца на тэрыторыі Расіі, нясе адказнасць кіраўніцтва РФ, і ім трэба разбірацца, што ж адбылося ў Белгарадзе».
Ранкам 1 красавіка адбыўся моцны выбух на нафтабазе ў расійскім Белгарадзе. Загарэліся восем рэзервуараў з нафтапрадуктамі. Жыхары з суседніх вуліц былі эвакуяваныя.
Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што па нафтабазе ў Белгарадзе нанеслі ўдар два ўкраінскія верталёты, якія заляцелі на тэрыторыю Расіі на малой вышыні.
Чытайце таксама:
МЗС Украіны не каментуе пажар у Белгарадзе
Верталёты нанеслі ракетны ўдар па нафтабазе ў расійскім Белгарадзе





