Бабіцкаму было 57 гадоў. 

Ён атрымаў вядомасць, працуючы карэспандэнтам у гады першай і другой чачэнскіх войнаў, прытым выказваў спачуванне чачэнцам.

У 2000 годзе яго спачатку затрымалі расійскія сілавікі, а пасля абмянялі на палонных расійскіх салдат. Чачэнцы Бабіцкага вызвалілі, але неўзабаве пасля гэтага яго зноў затрымалі ў Расіі, аштрафаваўшы з-за падробленых дакументаў.

Працу Бабіцкага ў Чачні крытыкаваў Уладзімір Пуцін, які ў той час быў кандыдатам у прэзідэнты. «Нядобра супрацоўнічаць з бандытамі і пісаць, што яны галовы адразаюць нашым салдатам, каб паказаць увесь жах гэтай вайны», — казаў тады Пуцін.

На «Радыё Свабода» Бабіцкі працаваў да 2014 года, але, як і многія іншыя расіяне з рэпутацыяй дэмакратаў, не вытрымаў ідэалагічнага выпрабавання «рускай вясной». У 2014 годзе ён падтрымаў далучэнне Крыма да Расіі і пакінуў «Радыё Свабода». З 2015 года ён працаваў у ДНР, пісаў для расійскіх СМІ. Па апошнім этапе біяграфіі, хутчэй за ўсё, яго і будуць ацэньваць у цэлым.

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0