Цэнтр Валынскай вобласці, горад Луцк з вышыні птушынага палёту. Фота: юцюб-канал KUKIN Company

Цэнтр Валынскай вобласці, горад Луцк з вышыні птушынага палёту. Фота: юцюб-канал KUKIN Company

«Гістарычныя лёсы Украіны і Беларусі складаліся па-рознаму, але ў нашай незалежнасці заўсёды быў агульны вораг — імперская Масква.

Неаднойчы мы, украінцы і беларусы, наносілі маскоўскім захопнікам спусташальныя паразы, як у бітве пад Оршай у 1514 годзе. Імкнучыся заняволіць украінскі і беларускі народы, Крэмль выкарыстоўваў масавыя рэпрэсіі, тэрор, русіфікацыю, акупацыю… Усё гэта мы з вамі перажылі», — адзначаецца ў звароце.

Прадстаўнікі ўладаў памежнай з Беларуссю вобласці заклікалі грамадзян Беларусі і беларускіх салдат не дапусціць, каб іх уцягнулі ў вайну на баку Расіі.

«Расія заўсёды імкнулася знішчыць вашу і нашу нацыянальную ідэнтычнасць, пазбавіць Беларусь і Украіну суверэнітэту і суб’ектнасці.

Расійскія войскі на тэрыторыі Беларусі — гэта ўжо першая прыкмета акупацыі краіны. Масква ператварае Беларусь у плацдарм для ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Пасля правалу бліцкрыга і велізарных стратаў Пуцін спрабуе прымусіць беларусаў ваяваць на ягоным баку і гінуць за ягоныя імперскія трызненні».

Дэпутаты Валынскай абласной рады заклікалі беларускі народ «памятаць сваю слаўную гісторыю і не верыць маскоўскай прапагандзе».

«Ваш вораг — не ўкраінцы, а пуцінскі рэжым, які хоча пабудаваць новую турму народаў. Не дазваляйце Маскве ўцягнуць вас у ваенную авантуру. Не выконвайце злачынныя загады і не ўдзельнічайце ў агрэсіі супраць Украіны, рабіце ўсё магчымае, каб паказаць, што беларусы супраць гэтай вайны. Не ахвяруйце жыццём сваіх дзяцей, мужоў і бацькоў! Памятайце, украінцы будуць абараняць сваю зямлю і знішчаць тых, хто прыйшоў з вайной».

Дэпутаты абласной рады таксама заклікалі грамадзян Беларусі далучацца да тых сваіх суайчыннікаў, якія «стаяць поплеч з украінцамі ў вайне з маскоўскім агрэсарам».

«Гэта наша агульная барацьба з вечным ворагам, у якой мы павінны перамагчы і назаўсёды зламаць хрыбет маскоўскаму імперыялізму. Верым, што вы пачуеце нашы заклікі і зробіце правільны выбар. Ведаем, што пераможам агульнага ворага і здабудзем мір, стабільнасць, бяспеку і незалежнасць для нашых краін, для адзінай і свабоднай Еўропы.

Свабодная Беларусь немагчымая без свабоднай суверэннай Украіны. Будучыня Беларусі вырашаецца на тэрыторыі Украіны! Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — скончылі зварот дэпутаты Валынскай абласной рады.

Чытайце таксама:

Кантынент Украіна. Падарожжа ў краіну, дзе людзі захоўваюць аптымізм у любой сітуацыі

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0