На наступным тыдні польскі парламент разгледзіць папраўкі да законаў, якія палепшаць становішча беларусаў-эмігрантаў
1 красавіка адбылася другая сустрэча рабочай групы МУС па вырашэнні праблем беларусаў, якія жывуць у Польшчы. З боку беларускіх дэмакратычных сіл на сустрэчы прысутнічалі прадстаўніца па прававых пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр, кіраўнік юрыдычнага дэпартамента Цэнтра беларускай салідарнасці (ЦБС) Вольга Дабравольская і прадстаўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк, паведамляе канал Святланы Ціханоўскай.
Падчас пасяджэння працоўнай групы. Фота: t.me/tsikhanouskaya
Сустрэча была прысвечаная зменам у заканадаўства Польшчы па справах іншаземцаў, якія мусяць быць неўзабаве ўнесеныя. Міністэрства падрыхтавала папраўкі ў закон на аснове прапаноў, пададзеных Офісам і ЦБС на папярэдняй сустрэчы:
- Выдача гуманітарных віз на тэрыторыі Польшчы;
- Магчымасць атрымання спецыяльнага віду на жыхарства на тэрмін да 3 гадоў у сувязі з гуманітарнымі прычынамі. Такі від на жыхарства прадугледжвае доступ да рынку працы;
- Выдача польскіх праязных дакументаў для грамадзян Беларусі з часовым відам на жыхарства.
Змены ў заканадаўстве будуць разгледжаныя ў парламенце на наступным тыдні.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ