Французская сетка гіпермаркетаў Aushan — адна з тых міжнародных кампаній, якая не хоча сыходзіць з расійскага рынку да апошняга
Законапраект прадугледвае ўвядзенне каэфіцыента 1,5 да ставак падатку на прыбытак прадпрыемстваў, экалагічнага падатку, рэнты і падатку на маёмасць пры падаткаабкладанні ва Украіне міжнародных кампаній, падраздзяленні якіх працягваюць працаваць у Расіі.
Паводле слоў Данілы Гетманцава, гаворка ідзе пра законапраект №7232 «Аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс Украіны адносна падаткаабкладання суб'ектаў гаспадарання, звязаных эканамічнымі сувязямі з дзяржавай-агрэсарам».
Пад гэты закон, калі ён будзе прыняты, патрапяць такія міжнародныя кампаніі, як Metro, Auchan, Leroy Merlin і іншыя. Яны дагэтуль імкнуцца хоць часткова захаваць сваю прысутнасць у Расіі.
Увогуле ж такіх кампаній цяпер засталося не так шмат, асабліва з ліку тых, якія паходзяць з Захаду. За месяц вайны Расіі з Украінай большасць міжнародных брэндаў прыняла рашэнне аб прыпыненні працы на расійскім рынку.





