Дзмітрый Кулеба.
«Я мяркую, што ён ужо стаў больш рэалістычным, бо не магу ўявіць, каб вывад войскаў Расіі з поўначы Украіны быў самавольным.
Калі перавесці гэтыя нядаўнія манеўры на чалавечую мову, гэта літаральна азначае, што ў яго недастаткова сілаў для нападу на Украіну з трох напрамкаў адначасова. Таму ён перакідае частку сілаў на іншы кірунак, каб умацаваць армію ў гэтым раёне», — сказаў ён.
Кулеба выказаў здагадку, што гэта звязана з атакай на Данбас.
«Мы атрымалі разведданыя, што яны ўсё яшчэ глядзяць на Данбас як на плод, які трэба сарваць. Ім трэба перагрупаваць рэсурсы і падрыхтавацца да бітвы за Данбас».





