Аляксандра Якаўлева ў фільме «Чарадзеі»
Вядома, што каля пяці гадоў таму ў Якаўлевай дыягнаставалі рак малочнай залозы. Аб барацьбе з хваробай яна распавядала ў сваім інстаграме, але апошнія некалькі месяцаў не абнаўляла старонку.
Аляксандра Якаўлева найбольш вядомая гледачам па савецкіх фільмах «Чарадзеі», «Экіпаж», «Чалавек з бульвара Капуцынаў».
Аляксандра Якаўлева нарадзілася ў 1957 годзе ў Калінінградзе. Сваё прозвішча Іванес змяніла на прозвішча дзеда. З кіно сышла ў 1993-м. Была намеснікам мэра Калінінграда, дэпутатам гарсавета, займала кіруючыя пасады на чыгунках і ў аэрапортах Шарамеццева і Пулкава. Была сябрам партыі «Яблык».
Яна была тройчы замужам, другім яе мужам быў тэлевядучы Аляксандр Няўзораў, а трэцім — эстонскі спартсмен Калью Аасмяэ. Таму пад гэтым прозвішчам яна пазначана, напрыклад, у фільме «Чалавек з бульвара Капуцынаў».





