Паводле звестак кіраўніка абласной адміністрацыі Валянціна Разнічэнка, у Дняпры ракеты трапілі ў інфраструктурны аб'ект, сур'ёзна пашкодзіўшы яго. Менавіта пры гэтым ўдары пацярпелі два чалавекі.
У Крывым Рогу ракеты трапілі ў аўтазапраўку. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне, пацярпелых няма.
Таксама ноччу была абстраляная Палтава.
Не менш чатырох ракет было выпушчана па двух інфраструктурных аб'ектах.
Таксама тры варожыя самалёты атакавалі прамысловыя аб'екты Крэменчуга.
Пазней Мінабароны Расіі пацвердзіла ракетныя ўдары. Паведамляецца, што ўдары па Палтаве і Дняпры былі зробленыя па ваенных аэрадромах, а таксама знішчаныя сховішчы з бензінам і дызельным палівам Крэменчугскага нафтаперапрацоўчага завода, адкуль забяспечваліся ўкраінскія войскі ў цэнтральных і ўсходніх раёнах.





