«Давайце абмяркуем, што могуць азначаць санкцыі з пункту гледжання экспарту і імпарту: у нас і так няма доступу ні на ўкраінскі рынак, ні на расійскі і беларускі. Бо ёсць гэтая перашкода — вайна. І экспарт, і імпарт з гэтымі краінамі заблакаваны», — сказала Санду.

Яна таксама падкрэсліла, што найважнейшай залежнасцю Кішынёву ад Масквы з'яўляюцца энеэргарэсурсы і дадала, што пакуль у Малдовы няма іншага вырашэння гэтага пытання.

«Ці можам мы сёньня пакінуць краіну без прыроднага газу і электрычнасці? Не, ня можам. Ні дзеля нашых грамадзянаў, ні дзеля 100 тысячаў украінскіх уцекачоў, 50 тысячаў з якіх — дзеці», — заявіла прэзідэнт Малдовы.

Санду адзначыла, што Малдова «карыстаецца поўнай падтрымкай сваіх заходніх партнэраў». Яны паспрабуюць дапамагчы Кішынёву знайсці альтэрнатыўныя варыянты забеспячэння энэргарэсурсамі. «Аднак да гэтага часу мы, відавочна, не можам ігнараваць рэальнасць», — дадала Санду.

На заўвагу журналісткі, што Кіеў «раззлаваны стаўленнем Малдовы», Санду адказала:

«Вядома, мы мусім зрабіць усё, каб спыніць гэтую вайну. Але ёсць пэўныя рэчы, якія мы абавязаны забяспечыць для нашых грамадзянаў. Пакінуўшы краіну без энергарэсурсаў і дэстабілізаваўшы сітуацыю тут, мы не дапаможам нікому: ні Малдове, ні Украіне, ні нашым партнёрам на Захадзе».

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
4