Рынкевічс патлумачыў, што Латвія вымушана прыпыніла выдачу турыстычных віз для грамадзян Беларусі.
Аднак пры гэтым латвійцы працягнуць выдаваць беларусам гуманітарныя візы (для палітычных рэпрэсаваных) і візы для ўз'яднання сям’і.
Уладальнікі гуманітарных візаў змогуць атрымаць у Латвіі дазвол на жыхарства.
Раней паведамлялася, што Латвія збіраецца істотна абмежаваць выдачу дазволаў на жыхарства.





