Фота: AP
«У іх (расіян) была задумка пакінуць пэўныя сілы, каб стрымліваць нашы войскі каля Кіева і не даваць перакідваць іх на дапамогу нашым войскам у іншыя раёны, перш за ўсё на ўсходзе. Але і гэта не атрымалася, бо адступленне — гэта складаны перыяд ваенных дзеянняў. Яны проста не ўтрымалі сітуацыю і пасыпаліся з улікам праблем з тылавым забеспячэннем», — адзначыў ён.
Паводле слоў Арастовіча, праціўнік выйшаў з Чарнобыльскай АЭС, а ў напрамку Бравароў адступіў у Сумскую вобласць.
«Я думаю, што нашы войскі яшчэ сёння-заўтра пройдуць туды (на поўнач) і можна будзе казаць, што будзе вызваленая тэрыторыя Кіеўскай вобласці да беларускай мяжы», — дадаў Арастовіч.





