Падаляк: Расія паспрабуе акапацца на поўдні і ўсходзе і дыктаваць умовы, а з іншых тэрыторый сыдзе
Дарадца кіраўніка Офіса Зяленскага Міхаіл Падаляк мяркуе, што Расія сыдзе з усіх тэрыторый Украіны, акрамя ўсходу і поўдня — там паспрабуе акапацца і дыктаваць свае ўмовы.
«Афганізацыі» і доўгага, цяжкага канфлікту, як нехта чакае, не будзе. РФ сыдзе з усіх тэрыторый, акрамя поўдня і ўсходу, паспрабуе там наглуха акапацца, паставіць СПА, рэзка знізіць страты і дыктаваць умовы».
Чыноўнік адзначыў, што «без цяжкай зброі не абысціся, калі хочам вынесці расіян далей».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ