«Нам удалося геалакаваць месца здымкі ў момант трапляння ракеты. Высветлілася, што відэарэгістратар здымае ў паўднёва-ўсходнім напрамку, а ракета прылятае злева, гэта значыць, з усходу ці паўночнага ўсходу, а значыць, з тэрыторыі Расіі», — гаворыцца ў паведамленні.

Памеры варонкі, якая ўтварылася пасля выбуху, па думку CIT, гавораць аб тым, што «гэта можа быць крылатая ракета 9М728 АТРК «Іскандэр-М», якія маюцца на ўзбраенні расійскай арміі і якіх не выкарыстоўвае Украіна.

«Мы не ўпэўненыя ў гэтым апазнанні. Так ці інакш, нам невядома аб выкарыстанні ўкраінскім бокам крылатых ракет у гэтым канфлікце, а ўкраінская балістычная ракета прыляцела б з боку ўкраінскіх пазіцый, гэта значыць, з захаду ці паўднёвага захаду.

Акрамя таго, па словах белгарадскага губернатара Гладкова, яшчэ адзін падобны інцыдэнт меў месца ў той жа час непадалёк ад Ясных Зораў Белгарадскай вобласці. Улічваючы, што Ясныя Зоры знаходзяцца прыкладна па кірунку палёту ракеты ад Нікольскага, цалкам магчыма, што гэта адносіцца да таго ж інцыдэнту», — пішуць даследчыкі.

У Conflict Intelligence Team адзначаюць, што не могуць дакладна вызначыць прычыну здарэння і ў іх ёсць некалькі версій.

«Мы не можам адназначна сцвярджаць, стаў прычынай інцыдэнту збой, які выклікаў сыход ракеты з курсу, або памылка навядзення. Улічваючы тое, што гэтая падзея амаль не асвятлялася ў расійскіх федэральных СМІ, наўмысная расійская правакацыя з запускам ракеты па расійскай тэрыторыі з мэтай абвінаваціць Украіну ўяўляецца нам малаверагоднай.

Так ці інакш, у адрозненне ад атакі на нафтабазу (і, магчыма, некаторыя іншыя аб'екты), мы гатовыя выключыць дачыненне Украіны да гэтага інцыдэнту)», — падкрэслілі аналітыкі.

Нафтабаза ў расійскім абласным цэнтры Белгарад загарэлася зранку 1 красавіка. Расійскі бок сцвярджае, што гэта вынік атакі ўкраінскіх войскаў, але афіцыйныя ўкраінскія асобы, як цывільныя, так і вайсковыя, гэтага не пацвярджаюць.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0