Клайпедскі тэрмінал звадкаванага прыроднага газу. Фота: DELFI / Rinatas Chairulinas

«Мы — першая краіна Еўрапейскага саюза сярод краін-кліентаў «Газпрама», якая дабілася незалежнасці ад паставак расійскага газу, і гэта вынік доўгатэрміновай паслядоўнай энергетычнай палітыкі і своечасовых інфраструктурных рашэнняў», — заявіў міністр энергетыкі Дайнюс Крэйвіс.

Паводле звестак Літоўскага аператара газатранспартнай сістэмы Amber Grid, у суботу імпарт расійскага газу для патрэб Літвы паводле літоўска-беларускага злучэння склаў 0 МВт/г.

Як сцвярджае Міністэрства энергетыкі, увесь попыт на літоўскі газ задавальняецца за кошт Клайпедскага тэрмінала звадкаванага прыроднага газу (ТСПГ). Згодна з графікам, штомесяц на тэрмінал будзе паступаць тры вялікіх грузы звадкаванага прыроднага газу, якога павінна хапіць усім кліентам.

«На бліжэйшы перыяд кліенты падалі заяўкі на транспартаванне газу толькі з тэрмінала. Пры неабходнасці газ можа быць дастаўлены ў Літву таксама па газавым злучэнні з Латвіяй, а з 1 траўня — і па газавым злучэнні з Польшчай», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Газ транзітам праз Літву працягвае транспартавацца для патрэбаў Калінінграда, але ў іншым тэхнічным рэжыме, чым звычайна, забяспечваючы толькі перадачу неабходнай для транзіту колькасці газу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру