«ДБР працягвае выяўляць на тэрыторыі Украіны маёмасць расійскіх і беларускіх кампаній, пасля чаго ініцыюе яе нацыяналізацыю», — піша прэс-служба Бюро.
Супрацоўнікі выявілі амаль 1400 вагонаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Палтаўскай і Днепрапятроўскай абласцей. Уладальнікамі вагонаў з'яўляюцца фізічныя і юрыдычныя асобы з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Для канфіскацыі маёмасці краін-агрэсараў і перадачы яе на патрэбы Украіны тэрытарыяльнае ўпраўленне ДБР Палтавы звярнулася з адпаведнай ініцыятывай да кіраўніцтва Палтаўскай і Днепрапятроўскай вайскова-грамадзянскіх адміністрацый.
Учора паведамлялася пра тое, што Бюро эканамічнай бяспекі Украіны выявіла 400 вагонаў, якія належаць расійскім і беларускім прадпрыемствам, у Чаркаскай вобласці.
Чытайце таксама:
Ва Украіне нацыяналізуюць 400 расійскіх і беларускіх вагонаў





