«Беларускі Гаюн» піша:
«Пачынаючы з 00:00 2 красавіка наша маніторынгавая група не зафіксавала ніводнага ракетнага запуску з тэрыторыі Беларусі па тэрыторыі Украіны.
Акрамя таго, за ўвесь дзень практычна не было і узлётаў знішчальнікаў. Адзіныя ўзлёты, якія былі зафіксаваныя за ўвесь дзень — гэта трэніровачныя палёты з вайсковага аэрадрома ў Баранавічах у 16:01 і 16:06.
А апошні запуск ракеты быў заўважаны ў Мазырскім раёне ў 23:20 1 красавіка».





