Паводле Вячоркі, візы ў Мінску хоць і з абмежаваннямі, але выдаваць працягваюць. Напрыклад, палякі выдаюць сотні візаў у дзень, а краіны Балтыі хоць не выдаюць турыстычныя, але гуманітарныя візы можна атрымаць і ў іх.
Увогуле ж краіны ўводзяць візавыя абмежаванні таму, што выявілася:
сярод тых, хто падаецца на візу, шмат чыноўнікаў і іх дзяцей, сем'яў сілавікоў, якія проста выкарыстоўваюць цяпер магчымасць перабрацца ў бяспечныя краіны.





