Міжнародная супольнасць паабяцала, што гэтыя злачынствы не застануцца беспакаранымі.

Прэзідэнт Еўрасаюза Шарль Мішэль анансаваў новыя санкцыі супраць РФ, а таксама паабяцаў падтрымку з боку Еўрасаюза ў пераследзе за ваенныя злачынствы, учыненыя арміяй Расіі на тэрыторыі Кіеўскай вобласці.

«Я шакаваны фатаграфіямі, якія ўразаюцца ў памяць і сведчаць пра зверствы, учыненыя расійскай арміяй у вызваленых раёнах Кіеўшчыны», — напісаў ён, дадаўшы хэштэг «бучанская разня».

Міністэрства абароны РФ адрэагавала на гэтыя сведчанні ваенных злачынстваў. Кадры з Бучы і ахвяры сярод мірнага насельніцтва яны цынічна назвалі фэйкамі.

«Целы на відэа быццам бы спецыяльна расклалі дзеля стварэння больш драматычнай карцінкі. «Брацкая магіла» з целамі зробленая ВСУ, бо больш за месяц таму яны заблакавалі горад, падарваўшы мост каля Ірпеня», — апублікавала ведамства ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале пост з іншага канала.

Два дні таму на тэлеканале «Звезда», падведамасным Мінабароны РФ, паведамлялася, што расійскія марскія пехацінцы праводзяць «зачыстку» населеных пунктаў у Кіеўскай вобласці.

«Камандзір аднаго з падраздзяленняў марской пяхоты Аляксей Шабулін адзначыў, што цяпер расійскія марпехі праводзяць пошукава-выведвальныя дзеянні і ажыццяўляюць зачыстку населеных пунктаў з далейшай задачай замацавацца ў іх», — цытавала «Медуза» паведамленне тэлеканала.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
15
label.reaction.anger
46