Станіслаў Дубянецкі родам з Піншчыны, вёска Востраў. Кандыдат філасофскіх навук, ён пакінуў пасля сябе шмат тэкстаў па філасофіі і культуразнаўстве. Ён даследаваў праблемы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння, развіцця дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці. 

Адзін з аўтараў «Социологической энциклопедии» (2003), энцыклапедычных даведнікаў «Беларусь» (1995), «Чалавек і грамадства» (1998), «Рэлігія і царква на Беларусі» (2001), «Асветнікі зямлі Беларускай: Х — пачатак ХХ ст.» (2006).

15 год (з 1993-га па 2008-ы) Дубянецкі быў навуковым рэдактарам у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

Яго сын Эдуард, які сышоў з жыцця на два гады раней за бацьку, быў гісторыкам, брат Міхаіл — пісьменнікам і перакладчыкам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру