Скрыншот з рэпартажу
«Сволачы!» — плача Васіль у размове з журналістамі Рускай службы Бі-бі-сі. Мужчына з цяжкасцю падбірае словы, каб апісаць, што перажыў:
«У пограбе сядзелі два тыдні. Ежа была, але не было ні свету, ні газу нічога. На свечках грэлі ваду, каб сагрэцца. Бутэлькі сюды [падпахі] клалі, каб цёплую ваду піць. У валёнках як былі, так і спалі».
«Было вельмі страшна. Два разы я вярнулася з таго свет, — не можа стрымаць слёз Марыя. — Адзін раз выйшла я з пакоя, і куля прабіла акно і шкло, захрасла ў шафе. У іншы раз аскепак снараду ледзь у нагу не трапіў».
Мэр Анатоль Федарук кажа, што трупы расстраляных людзей дагэтуль ляжаць на адной з вуліц у Бучы.
«Са звязанымі рукамі белымі, «мірнымі» анучамі за спінай і расстраляныя ў патыліцу. Так што можаце ўявіць сабе, якія бясчынствы яны рабілі»,
— расказвае ён пра тое, што пакінулі пасля сябе расійскія войскі.
У адным з дамоў расійскія акупанты зрабілі штаб. У адным пакоі катавалі людзей, у іншым звязвалі мірных жыхароў і стралялі ім у патыліцу.
Целы са знакамі катаванняў, трупы на вуліцах, брацкія магілы. Расійскія войскі пакінулі на Кіеўшчыне страшныя сляды





